 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Болю пабітае шкло – крывяцца вусны, Доўга не бачыць цябе – гэта памяць навобмацак. Я з ланцуга пекных сноў хутка сарвуся Мне пяшчоты тваёй засталося вобмаль. Дайце адолець тужлівую душную далеч Там ты сышоў зь цягніка і, пакрыўджаны некім, Доўга ўзіраешся ў постаці на вакзале, Ветрык кранае пужлівыя дрогкія вейкі. Як да анёла ў нямое дагрукацца неба? Быццам бы позьняй вясны, як цябе дагукацца? Верш, я і ты – нас навучаць па сходнай цане Танга ўтраіх па законах клясічнага танца. Ліпа ўсьміхаецца нованароджаным лісьцем, Душы гняздуюць няхай, дзе крумкач начуе, Дождж-чужаніца табе за каўнер будзе ліцца, Ў шэпце прарослай травы ты мяне пачуеш.
2008
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|