РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Рыгор Крушына
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Азъ есмь
Змагаўся Давід з Галіяфам і злом,
А Я гатоў ісьці за Давідам.
Я – сіла
З розумам і хараством,
Арыгінальны Я індывідум.
 
Я ўціснуты ў слова, хварбу і гук,
У зьлепак, разьбу, нават абрубак.
Я – гэта сотні і тысячы рук,
Розумы,
Зьлітыя ў адзін кубак.
 
Ад семя, ад зерня, ад плоці – Я...
Сям'я! I ўсім – Я,
Я ганаровы.
I ўсё тут маё, і зямля мая,
I словы мае – шчыт і пакровы.
 
Бароніцца Я ад шэрага Мы
I выстаўляе свой талент масам.
Я – гучнагалосы, Я і нямы,
I ўзьняты,
I зганьбаваны часам.
 
I ў космасе Я,
I на морскім дне,
I ў дыханьні жывым, нясуцішным.
Душа-бунтарка пярэчыць мане
I хвалюецца даўнім і прышлым.
 
I кідае ўладна яна: Я на!
На сьвеце Я
Хай будзе ў пашане.
У кожнай прачулай душы вайна,
Пратэст і крык, і енк, і маўчаньне.
 
Я – выбраны твор. Я – выразны твар.
Даецца дар і шмат і патроху.
Азъ есмь Господь. Я Гаспадар.
Я з братнім Я
Ствараюць эпоху.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.