РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Рыгор Крушына
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Мне думка мая дагаджае.
Я ведаю, у неспакоі
I камень іскру нараджае,
Ды тое цяпло няжывое.
 
I дрэва, і кветка, і траўка
Ня маюць пачуцьцяў і нэрваў.
А я, хоць і горка і даўка, -
Свой шлях ціхай песьняй адмерваў.
 
I мне не замкнуцца карою.
Хай бура шуміць, навальніца, -
Я чую, я мысьлю і мрою,
Я ў слове магу праясьніцца.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.