РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Рыгор Крушына
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Песьня - натхненьня вынік, соль у салонцы.
Гэта пробліскі дня, думак джаз.
Можна спыніць гадзіньнік, але ня сонца.
Можна спыніць каня, а ня час.
 
Час той бяжыць няспынна. Сонца на старце.
Сёньня яно ўзыйшло і зайшло.
Вечная дзён машына. Кожнаму карціць
Лёгка ісьці ў сьвятло і цяпло.
 
Можна забрацца на месяц, Марс і Вэнэру.
Атам разьбіць, паліць, разбураць.
Можна жыцьцё перакрэсьліць, зьмяць як паперу...
Слова ў сусьвет грыміць: Жыць! Ствараць!
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.