 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Пясьняр каханьня старасьці ня бачыць. Ён маладой душой нядужасьць перамог. У снох ля мора сіняга рыбачыць, I залатая рыбка моліцца ля ног: - Ах, адпусьці мяне назад у мора, За гэта я табе вялікі выкуп дам. Хай адыйдуць няшчасьце, крыўда, змора, Хай расчыняецца твой песенны Сэзам. Багацьце слоў і вобразаў яскравых Каштоўным скарбам хай ляжыць перад табой. За згоду ў сьвеце, зладжанасьць у справах Шампанскім шумна б'ецца ўсьпенены прыбой... Той, хто ў пачуцьцях застаецца чыстым, Ад добрых слоў і мрой расчуліцца гатоў. Як на вясельлі сьветлым, урачыстым Пяе спагадліва лагодная любоў. Пясьняр каханьня старасьці ня бачыць, Да ўсіх нядужасьцяў ён мае супраціў. У снох ля мора сіняга рыбачыць... А залатую рыбку ў мора адпусьціў.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|