РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Рыгор Крушына
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Празрыстыя коні
Празрыстыя коні - вятры,
Ўздымаючы пыл на дарозе,
Імчацца ў пустыя двары,
Дзе ў белых рэйтузах бярозы
 
Жакеямі выйшлі на старт
Каля зруйнаваных палацаў.
Здаецца, яны не на жарт
Гатовы з карэньнем сарвацца,
 
I ў сёдлах нябачных шумець,
Ляцець у нязнанасьць - у мрою...
Хмурынкі, як чорная сець,
Згрувашчана ўсталі гарою.
 
Празрыстыя коні ў кар'ер.
I пыл туманом на дарозе.
Дажджы наўздагон. I цяпер
Там сьлёзы на кожнай бярозе.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.