РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Рыгор Крушына
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Сланечнік
Дзіцячае сонца стаіць на бальконе, -
Любоўна сьпявае маё захапленьне.
Красуня ў пялёсткавай жоўтай кароне!
Так дзеці малыя малююць праменьне.
 
Сланечнік падобны да сонца дзіцяці,
Нагадвае ціха забытыя сёлы.
I я, нібы госьць на ўрачыстым прыняцьці,
Самоту хаваючы, - ветлы, вясёлы.
 
Мяне на балькон запрашаюць ласкава.
Там стол паміж кветак у сьвежым азоне.
Адтуль павявае пахучая кава,
А збоку - сланечнік славуты ў вазоне.
 
Стаіць на бальконе дзіцячае сонца,
Дзіцячая радасьць і згадка дарослым:
Сланечнік цьвіце ў нашай роднай старонцы
Жывым, прамяністым, штогод уваскрослым.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.