 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Пад старасьць я бачу ў паўдзённай старонцы Цікавы, нязнаны, любоўны кур'ёз: Дзьве яшчаркі лашчацца нашча на сонцы... Расчуліўся гэтым я моцна, да сьлёз. Малыя істоты, а колькі пяшчоты! Такое хіба між людзей не знайсьці. У яшчарак - моц! Перад імі нішто ты, Калі без пачуцьцяў, халодны ў жыцьці Дзьве яшчаркі лашчацца. Шчасьце якое!.. Вось муха наводдаль, і тонка гудзе. Яны азірнуліся, і ў неспакоі. Украдкам адна з іх наперад ідзе. Даўжэзная жэрдка. Пад ёю - прадоньне. О, як небясьпечна прайсьці гэты мост! Ды яшчарка страх забівае ў разгоне, Адно сьлізгануў матузком ейны хвост... Ніколі ня бачыў я гэткага руху. Жыцьцё пазнаецца праз дробязі ўсе. ...I яшчарка ў пашчы няшчасную муху Сяброўцы сваёй на сьняданьне нясе. I сэрцам міжволі я чую пытаньне: - Ці з любай ты гэтак у згодзе пражыў, Ці ёй клапатліва прыносіў сьняданьне, Ці песьціў яе, даглядаў, даражыў?
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|