РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Рыгор Крушына
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Зьнічка памяці
Зялёны конік дзяцінства майго
Жыцьцерадасна празьвінеў.
Я хацеў-бы вярнуць тыя гады,
Каб стацца зноў хлопчыкам
Старанным і кемлівым -
З грыфельнай дошкай
I пяцёркай у сшытку,
З першым завучаным вершам
I з першымі захапленьнямі
Хараством прыроды.
Разьвейся, туман, над мінуўшчынай!
Жывая памяць, захавай мілыя вобразы:
З кошыкам - на досьвітку - у грыбы,
З пугай і кніжкай - ля кароў,
Басанож па расе і колкім іржышчы.
Салодкі яблык суседняга саду!
Гарачыя аладкі гасьцінных цётак.
Канькі і росьпісам радасьць на лёдзе.
Гульня ў сьнежкі і мокрыя рукавіцы.
Матчыны клопаты.
Вясёлае кола сяброў...
 
Зялёны конік дзяцінства майго
Жыцьцерадасна празьвінеў,
Празьвінеў і зьнік.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.