 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Ты ўвасабленьне Беларусі, Мая знаходка долі ў далечы. З табой да мэты дабяруся, Высакародны вобраз маючы. Маё раптоўнае натхненьне Малюе Бацькаўшчыну родную. Я маю творчае імкненьне I мову прадзедаў прыродную. Хачу я жыць з табой у згодзе, Гарэць супольнымі жаданьнямі, Ды разам - з песьняй - праз стагодзьдзе Прыйсьці ў наш край жывымі зданямі.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|