РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Рыгор Крушына
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Зьявіся, любая, прымройся
На сьветлы дзень, як цудадзіў, -
Такой, як бачыць давялося,
Калі з табою я хадзіў
 
У гай сасновы, у гушчары,
На бераг Сьвіслачы-ракі.
Каханьня казачныя чары
Табе вязалі касьнікі.
 
Мы абяцалі. Мы чакалі.
А ўсё гусьцей плыла імгла...
Каго шукалі - ашукалі,
Між намі прорва пралягла.
 
I - чвэрць стагодзьдзя. Мне здалося,
Я памяць зноў разьверадзіў...
Зьявіся, любая, прымройся
На сьветлы дзень, як цудадзіў.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2022. Беларусь, Менск.