 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
У мілай гаспадыні Свой густ - не для старых. На лямпе каптур сіні I ўсюды сіні штрых. Дармо, як у тапельца Мой пасінелы твар! Ты неба на відэльцы Нясеш, мой кулінар. Як смачна! Чараўніча! А з чым цябе раўнаць, Калі пачнеш аблічча Блакітам ахінаць? Нябёсны колер твару, Такога не знайсьці! Даўней i Рэнуару Ня сьнілася ў жыцьці. I песьняру ніколі На думку ня прыйшло Ісьці ад чорнай долі Ў блакітнае сьвятло. А я згадаў такое. Усё з твае рукі - I сінь цьвіце ў пакоі, I ў вазе васількі.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|