 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Званоў ня звоніць медзь Глухому і бязбожнаму. Даецца разумець Паэзію ня кожнаму. Глядзяць, як на тавар! Скажы, хіба я падаю? Твой сьветлы ветлы твар З уцешнаю спагадаю. Маўклівы твой пагляд Гарыць маёй пакутаю. Дазволь, цябе да пят Я ў хутру слоў ахутаю. I будзеш ты ў цяпле, Ізноў мне лёгка станецца. I верш мой на стале Табе, мая выбраньніца.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|