 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Мяне сябры пыталіся калісьці: - Якія вочы ў тваёй каханай? Ці шэрыя, блакiтныя, ці карыя? Ці як рудое восеньскае лісьце? Я часта на тых роспытах губляўся I адкаэаць сябрам ня мог ніколі. Перабіраў у памяці ўсе колеры, Дарэмна іх шукаў, і прызнаваўся: - Ня ведаю. А разам згодна марым... Ці пад брывамі сьціплыя валошкі? Ці бэз пэрсыдзкі высыпаны трошкі? Ці гэткі колер, уласьцiвы хмарам? А можа ў поцемках, бы ў садзе вішні Яны блішчаць вясёлымі жучкамі? А мо ляжаць зялёнымі вянкамі I я гляджу, гляджу на іх, няўсьцішны. Усім цікаўным проста я адказваў: - Вы ня пытайцеся, якія ў яе вочы. Ня ведаю. Маўчу... Стаю наўзбоччы. Таемным колерам ня знойдзеш назваў! Я думаю: мастак ня мае хварбаў, Каб маляваць той позірк на палотнах. Пясьняр ня можа выбраць слоў пяшчотных Для тэй-жа мэты з паэтычных скарбаў. Як доўга я пакутваў у здагадках! Якія вочы... у маёй... каханай?.. Мо гэта і было ў той час заганай I першым крыкам сэрца ў ціхіх згадках. Няўжо забыўся я? Аслабла памяць, Яе вятры на ростанях ссушылі. Мне больш яскравым стаўся вобраз мілы, А важных дробязяў ня мог уцяміць. Ажно цяпер пад старасьць, і далёка Закінуты ад родных, на чужыне, Я разгадаў на добрым успаміне: Каханай вочы не ў таемным змроку. Яны ў сьвятле. У позірку гарачым Стаяць лясы, азёры, сенажаці. Каханай вочы ў кветкавым багацьці, У іх цьвіценьне Бацькаўшчыны бачым.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|