 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Як у люстры, на раялі Маладыя - я і ты. Мы - абняўшыся - стаялі, Разглядаючы лісты. Незнаёмыя нам ноты: Над гачком старчма гачок. Можа нейкія факстроты, А магчыма, крыжачок. Мо пра зорачку Вэнэру? Пра дажынкі на палёх? Мы ўзьнялі высока веру I любоў сваю ўдваёх. I прыселі - без навукі - За раяль. Абы зайграць. I пайшлі няўмела рукі Гукі з клявішаў зьбіраць. Назьбіралі на раялі... А суседзі за сьцяной Нам у вольнасьцях спрыялі, Віншавалі з навіной.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|