 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Ты ня хочаш ніякай ахвяры, Супраць сонца натура ўстае. Начапіла на нос акуляры, І схаваліся вочы твае. I як быццам у масцы — чужая, Толькі можна па вуснах пазнаць. Гэта лучыць нас, цесна збліжае, Як улетку касцоў — сенажаць. Прабягае праменьчык-насьмешнiк. Ці-ж магу я твой позірк злавіць? Б'ецца ў шкло падарожны алешнік, Завіваецца сьцежка як ніць. Два шкляныя кругі — цемра ночы. Пазіраеш спакойна праз іх. Зыркі дзень не залазіць у вочы, А ў сутоньні на вейках прыціх. Неяк дзіўна блiшчаць акуляры. Там, у цёмных люстэрках — кусты. I вачыма праз тыя гушчары Да мяне прабіваешся ты.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|