 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Няспынны разгорнуты рух, Спакойная ціша ў загоне. У прыцемках вечар распух, - Трасецца ў трамвайным вагоне, Дрыжыць электрычным сьвятлом. Гляджу я на шыбы-агаты: За цёмным трымцелым акном Бягуць ліхтары і плякаты. I раптам ідзе паварот... На рэйках прарэзьлівы скогат. Завулку разяўлены рот. Праз цемрадзь ня бачыш нікога. А шыба - люстэрка ў вакне, У ім пасажыры трамваю, I там усьміхаецца мне Дзяўчына, якую ня знаю. Усьмешка ў агатавым шкле. Усьмешку прымаю я ўсьмешкай... На чорным вячорным крыле Агні мігацелі мярэжкай.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|