РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Рыгор Крушына
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Адзьвінела лета
Адзьвінела лета, і няма
Добрых дзён - вясёлых, прамяністых.
I прырода жаліцца сама,
Што яна ў абшморганых маністах.
 
Цьвіль зямлі і хвойная іржа,
I трава, як прэлае іржышча.
На кустох журботная імжа,
Птушка ўжо ня ціўкае, ня сьвішча.
 
А ў мяне пахмурнай той парой,
Пасьля працы ў часе адпачынку,
Узрастае сонечны настрой, -
Я бяру знаёмую сьцяжынку.
 
I па ёй праходжу, як даўней.
З-пад лістоў апалых, мне здалося,
Зацьвіла пралеска. А далей
Мроіцца зялёнае калосьсе.
 
Шумнае калосьсе на палёх!
Я ня бачу зжатае палоскі.
У мяне ў душы быльнёг палёг,
Паплавы цьвітуць палескай вёскі.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.