 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Каханай жанчыне ня сьпіцца. Няўсьцерп... I гудзе нейкі звон. На нэрвах зачэпная сьпіца Спыняе спакойны мой сон. I мыш за пасьцеляй скрабецца, Сьвітаньне сівее ў вакне, — Такое спрасонку здаецца, Уяўнае мірсьціцца мне. Гарэзна рука твая гнецца I мае намер казытаць Мяне каля самага сэрца, Каб мог я асілкам паўстаць. Над любай гарачым асілкам! На шчасьце агню зьберагчы Насуперак сумным памылкам I слабасьцям бурнай начы.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|