 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Аб каменьне пабіла калена, Яно з кашлатаю ранаю. Ты ляжыш сёньня млява і лена З нагою забінтаванаю. Я прыйшоў. Усьмiхаешся часта. Боль лад усьмешкамі мілымі. Абдымі мяне! Хай узмашыста Рукі трапечацца крыламі. Хай сьляза ля павек набягае, — Радасьць салоная ў горычы. Чуеш? Хочацца мне, дарагая, Жарам рассыпацца горача. Да мяне ты працягваеш рукі. Што з табой? Як твая ножанька? — Ат, нічога. Ніякае мукі... Трэба зусім асьцярожненька.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|