 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Дождж, як цэпам на таку - На дарозе лужы. Вецер кружыцца ў садку, Рве пялёсткі ружы. У мяне ў руцэ букет На дажджы зламаны. А вітаеш ты, як сьлед: — Дзякуй, мой каханы! Цьвет пабіты — не бяда. Толькі прыкра тое, Што цячэ вакол вада, Мокрыя абое.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|