 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Калі я быў малым, - Аберуч за абруч, I з хаты бег на двор. I гнаў я той абруч, Біў палачкай па ім. I — ляскатаў матор. А я нястомна бег, Мой уцякаў абруч... Цяпер матор ня той: Прыбег з жыцьцёвых круч Ручай тваіх уцех. Я чую голас твой. Абдымеш ты мяне — Закруціцца абруч. Мінуўшчыны паўтор: Аберуч за абруч. Ды сіла не скране, I ў руху ўжо затор.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|