 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Маладая андалузка Выйшла ў скокі. Любата! Сьвету цесна, колу вузка, Паліць сьмехам жывата. Адбіваецца чачотка, Дробны дрогат у плячох. Як прыемна і салодка Ад пацьвельваньня панчох. Хай клякочуць кастаньеты. З кожным стукам кастаньет Нараджаюцца паэты, Гіне чэрствы кругасьвет. Андалузка спрытна лучыць Сьмех з мастацкаю гульнёй. Аж натоўп гатоў заюрчыць I пусьціцца ў скокі з ёй.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|