РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Рыгор Крушына
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Сэньёрыта
Сэньёрыта, сэньёры-
Та-та, мама! Што за дзіва!
Сёньня я, хоць і стары,
Захапляюся праўдзіва.
 
I адкуль яшчэ агню
Маладосьці набралося!
Чуеш, сэрцам я званю
Трапяткім ляснога лося.
 
Белавежа ўсё ўва мне —
Роў зуброў і прага рысяў.
Сэньёрыта, ты і ў сьне
І на яве пакарыся.
 
Пакарыся, з песьняй дай
Мне сьпякотную хвіліну.
Дый усьмешкай разгадай,
Дзе я старасьць сваю кіну.
 
Можа згорбіцца ў чужой
Няпрыветлівай краіне
І за чорнаю мяжой
Будзе плакаць на ўспаміне.
 
А магчыма шчасны час
Кола лёсу так паверне,
Што абоіх зьвяжа нас
Дзесьці ў чадзістай тавэрне.
 
З твайго краю дзьмуць вятры
Цяплынёй... Ты, маладая,
Не глядзі, што я стары —
Сіла ў сілу заглядае.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.