 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Маляваныя малінавыя вусны, Цыгарэта з доўгім муштуком... Вобраз той — вульгарны і распусны - Ў памяць заціраецца цішком. Ён з чужых краёў — не з Беларусі, Дымам ахінаецца густым. А няўжо-ж паддаўся я спакусе, Кабарэтным выбрыкам пустым? А няўжо-ж прыемна захапляцца Характэрным, змрочным хараством? Лепш адпачываць у роднай хатцы Успамінам і далёкім сном.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|