 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Я чакаю сёньня зноў Шмат лістоў чародных Ад знаёмых і сяброў, Ад цябе і родных. Паказаўся паштальён, А мяне мінае. Мне здалёк ківае ён: — Я для вас ня маю. Мабыць іншым паштавік Радасьці прыносіць. За суседнім домам зьнік Ветлы лістаносец. Сумна, горка... Дзень пусты. Мне ніхто ня піша — Ні знаёмыя, ні ты... Жудасная ціша.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|