 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Мяне трывожыў дзіўны сон: На полі бура, навальніца... Я за раскрыты парасон Пасьпеў аберуч учапіцца, Каб вецер-злодзей не забраў. А ён ірваў, шукаў ахвяры, I з рыкам дзікага зубра Мой парасон панёс за хмары. Узмах вятровага крыла, I раптам хмараў сьлед загінуў. Прасторай сiняй павяла Дарога ў родную краіну. I я высока на вятры Ляцеў пад сонечным зіхценьнем. Трьшаўся моцна, і згары Сачыў за ўласным сваім ценем. Мой цень ужо над Вільняй плыў. Вунь Слуцак, Менск перад вачыма. I хваляваньні і парыў — Суняцца духу немагчыма... I я прачнуўся.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|