 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
У калядную ноч, у марозную ноч На ялінцы праменяцца сьвечкі. I людзкія нягоды атарай наўзбоч, Як пудлівыя ў полі авечкі. Нарастае за вокнамі сьнегу сумёт, Замятаецца чорнае ўчора... Тае воск. Пахне смолка і пернікаў мёд, I губляюцца час і прастора. Ані гора, ні прыкрасьцяў, ані згрызот. Нашы сэрцы — на вецьцях зялёных. Перад намі шырокі паўстаў гарызонт Адчуваньняў і мрой акрылённых. I сьвяточны настрой у густой цяплыні, I мароз на падворку сьпявае. У калядную ноч, у сьвятой цішыні Зоркай сьвеціцца вера жывая.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|