 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Я палку-крывульку з лазы змайстраваў I з ёй шпацырую па полі. Пакорна схіляецца долу трава I шастаньнем просіць патолі. Стаптаны рамонак і зьбіты чабор... Такая-ж і доля людзкая! Як быццам-бы гусьляў жывы перабор У сэрцы маім узьнікае. Ужо незаўважаны ўецца вянок Расквечаных слоў і пачуцьцяў... На поплаве ткнуў я лазовы клінок, На багне ваду скаламуціў. Я палку пакінуў. Хай тычкай тырчыць! А думкі на іншай дарозе. Прачулае слова маё не маўчыць, I ветрам пяе ў вербалозе. ...Я памяць, як сьвечку, набожна цяплю. На момант забытая старасьць. Крывулька пусьціла карэньне ў зямлю, Насустрач жыцьцю гоніць парасьць.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|