 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Ляжыць у лесе корч дубовы I сьвецяць з цемры гнілякі. А можа ўзбуджаныя совы Там азіраюць хмызьнякі. А можа гэта рысь шукае Ў гальлі птушынага гнязда... Начное полымя блукае Да першых посьвістаў дразда. А я вячорнаю парою Укрыўся шэлестам травы. Мне дрэва сьвеціцца старое Агнём зьмярцьвелай сінявы. I я на пні — лясным услоне Перабіраю гнілякi. Халодны жар. Ён на далоні. Лаўлю я сэнс у ім такі: Пакуль жывое — ня гнілое, Ня сохне вецьцем на ствале... Жыцьцё, узьнятае зямлёю, Цьвіце ня ў цемры, а ў сьвятле.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|