 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Зноў абуджаюцца родныя гукі, Я не самотны – натхненьне са мной. Думка трывожная ў часе разлукі Цягнецца звонкай ігранай струной. Слова, што ўладна і ладна ўплялося Ў лёс мой, жыцьцё і пачуцьці мае, – Як на палёх пад вятрамі калосьсе, Бурнаю хваляю сёньня ўстае. Слова сьпявае. Палае. Чаруе. Матчын запеў – нясуцішны – у ім. Я пазнаю гэту праўду старую. Сьвет, цэлы сьвет б'ецца ў сэрцы маім. Хочацца добрае ў песьню укласьці! Я перажыў колькі сьветлых гадзін. Слова мяне ратавала ў няшчасьці I суцяшала, што я не адзін. Зноў я праходжу праз творчыя мукі, I зацьвітаю вішнёвай вясной. I абуджаюцца родныя гукі... Я не самотны, бо слова са мной.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|