 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Вясна! Ці забыць хто можа Спатканьні і спадзяваньні? Дразды так пяюць прыгожа Ў любоўным замілаваньні. I вечар ступае блізка З бязьлюдным начным антрактам. А хмарка цяжкая нізка Навісла над сьветлым трактам. Вільготнае вецер гоніць, I пахне зямлёю квасна. Жаўрук з жаўручыхай звоніць Аб тым, што ім сёньня шчасна. Напэўна, у іх вясельле. Зьвінелі яны пад хмарай. Пасьля на ральлі прыселі Прытулена, моўчкі, парай. Пакуль не найшло сутоньне I сонца пакуль на схіле, Закруцяцца птушкі ў звоне. Законы вясны – у сіле.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|