 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Зарунела ярыца ў палёх, Сад убралі вішні белым цьветам. Родны край у згадках смуткам лёг. Смутак стаўся лёгкім і сагрэтым. I ня чорная, а белая туга. Зноў мінуўшчынай зайграў гармонік. Скрып калёсаў. Над канём дуга Абыймала неба i сасоньнік. Скрозь дугу я ў далеч пазіраў. Дзесьці там – і горад, і навука. Адыйшлі хаціна, сад і стаў. З блізкімі і роднымі – разлука. Смутак раніць. Смутак – войстры штых. Праз гады пачуўся водгук сьмеху. Я знайшоў сваё сярод чужых – Шчасьце, слова і маю уцеху. Можа белая туга засьне, Сьціхне боль пакутлівай разлукі, Бо дарогі радасныя мне Працягнулі сонечныя рукі.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|