РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Рыгор Крушына
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Пад пальмамі
Мая доля мяне завяла
Ня ў шынок, ня ў дрыгву, не ў багэму,
Не ў халодны пакой да стала,
Дзе рэдактар зьмярцьвіў-бы паэму.
 
Завяла мяне доля туды,
Дзе сьпяваюцца гімны і псальмы,
Дзе ля мора стаяць гарады,
Кіпарысы, плятаны і пальмы.
 
Навакол расчыняецца сьвет,
I сьпявае жывая прастора.
Нават птушка – актор і паэт,
Толькі мовай ня нашай гавора.
 
Дзесьці ў садзе гукаў папугай:
– О, бамбіна, бамбіна, чы здрова,
Гутэн таг, эўхарыста, гуд бай...
З беларускае мовы – ні слова.
 
Мне-ж хацелася-б гэтак пачуць:
– Добры дзень, вам маё шанаваньне!
...А калі беларусы пачнуць
Па краінах турызм, вандраваньне?
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.