 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Парыж, Парыж! – Пяюць у кабарэце. Краса, гарыш У ботах і ў бэрэце. Хусьця няма, Табе няма спакою. Няўжо сама Захоплена сабою? Сьмяецца твар... Сарваныя фіранкі: Краса – тавар, Пазорнае – за франкі. Парыж, Парыж, – Заходзяцца аркестры. Каменны крыж На сэрцы – у маэстры. На скрыпцы смык Гульліва піліць струны. I бляск і шык Зрываюць змрок чыгунны. Краса – тавар, Пазорнае – за франкі. Сьмяецца твар Аголенай вакханкі. Усьмешка аж У сківіцах скавыча, Галоў віраж Яна прынадна кліча. Глядзяць усе – Красуня ў зыркай пляме. Жывой красе Ня лёгка перад намі. Блішчыць ня медзь, А золата прыгожа. Адно глядзець Ня кожны сьветла можа На прыгажосьць, На чыстую натуру... Дурная млосьць Ідзе ад злога юру. Парыж, Парыж, – Пяецца ў кабарэце. Краса – наўзвыш. Вы нізка не бярэце.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|