 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
У Парыжы ёсьць сабор Нотр-Дам. Хараство і веліч! Дзіва звышдзівоснае! Як-жа вам я ў слове перадам Захапленьне ў вобразы непераноснае? На сьцяну ня голуб, ня жураў I ня зьвер, а злосная пачвара ўбілася. Страх! На Гмах сьвяты я пазіраў, I душа мая цішком перахрысьцілася. А пачвары – зьлепкі мастакоў Прамаўлялі мне, што трэба тут ачысьціцца, Што ўвайсьці ня проста ў мірны схоў, Як звычайна зацікаўлены ў турыстыцы. Не дарэмна з-пад пяра Гюго Хараство глядзела вечнай Эсмэральдаю, I пачварны Квазімода праз яго Званаром быў, клічам, Божаю прыладаю. Я ўвайшоў, і адчуваў нутром: Я пабожным чыстым пачуцьцём закрануты, Бо Нотр-Дам ня толькі Божы Дом – Дух Сьвяты, каменнай рызаю апрануты.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|