 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Было апаўночы. Ужо на эстрадзе Сьпявачка кіпела «Гранадай». I палкія вочы Насустрач Гранадзе. Трашчаць кастаньеты цыкадай. За песьняю – скокі, I голас гітары. Танцорка ў гарачым запале. А я ўжо далёкі... Употай, праз мары, Мне ў вочы дзьве кроплі запалі. Сяджу лятуценна. Маё млее цела Ў бяссоньніцы з доўгай дарогі. Шампанскага пена Ў крышталі асела, А смагу суняць няма змогі. Здалося, у скронях Заміж кастаньетаў Цымбалы зьвінелі, дурэлі. Бягу ад староньніх, Ад высмаглых кветаў. Ноч. Сьвежасьць. Цыкадавы трэлі.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|