 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
У Партугаліі калісьці Жыў армянін пан Кульбэнкян. Пачаў з таго, што боты чысьціў, Пасьля ён браў шырэйшы плян: Сусьветны гандаль меў на мэце, I ў рукі золата плыло. Зьбіраў каштоўнасьці па сьвеце, Мастацтва ўносіла цяпло. – Ён крыльле славы даў армянам,– Пра гэта кажа Лісабон. Вякі стаяць над Кульбэнкянам, Палац-музэй – нязмоўчны звон. Ён звоніць гэтакім багацьцем, Аж цяжка словам перадаць. Тут захапленьнем памяць гацім I ўжо ўсяго не прыгадаць. Гараць рубіны і тапазы, Ляжаць раскошай дываны. Лампады Сырыі, і вазы, I рэчы грознай даўніны. Ляжаць таксама манускрыпты Сівой Арменіі пад шклом. Гусіных пёраў чуеш скрып ты, Калі схіліўся над сталом. Ты чуеш голас тэй эпохі, Гарачы подых тых вякоў. Хацеў-бы я спыніцца трохі, Дзівіцца працай мастакоў. Антычнай Грэцыі манэты, Парча, тканіна, габэлен. Як сонцам, хараством сагрэты, Стаю задумліва ля сьцен. Але імклівыя хвіліны Мінаюць шпарка па паўдні... Вузоры дзіўныя тканіны Як-бы ад нашае радні. Уткана золатам калосьсе I срэбрам вышыты цім'ян. А можа гэта мне здалося, Купец вялікі Кульбэнкян? Я ўсё-ж упэўнены, тут мусіць У скарб сусьветнае красы Ўвайсьці і слава Беларусі: Тканіна Слуцку – паясы.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|