 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
З табою менавіта Гадзіньнік мой ня цікаў. I час і ўсё – забыта. Дарога без пралікаў. Былі ў раю і пекле. Хвіліна за хвілінай I – Альпы перасеклі, Паймчаліся далінай. I ты са мною поруч Цішком адно хацела, Каб слодычная горыч Усхвалявала цела. Каб хваткая хвіліна Прабегла лёгкай сарнай I потым на ўспамінах Не засталася марнай. Ноч мылася туманам. Займаўся ранак срэбны. Шчасьлівым, закаханым Гадзіньнік не патрэбны.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|