 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Кастрычнік у лета сонца пазычыў I ў Мюнхэн прынёс на кірмаш. Цяпло і ветласьць вясёлых абліччаў, I музыка ўсьцяж. Сядзяць за сталом, хістаюцца ўбокі, I песьні пяюць, і гудуць. Літровыя куфлі нават глыбокі Твой смутак зьвядуць. З пяром капялюш, штаны скураныя... Чужое... А сьмех – быццам наш. I сэрца маё тугою ня ные, Прымае кірмаш. Баварцы ў забаве. Пеніцца піва. Засмажаных курак ядуць. Ядуць бяз відэльцаў нейк асабліва – Рукамі дзяруць. I груба, і проста. Тлустыя жарты, Як шмалец, як горыч пітва. Баварскі кірмаш! Славуты! Ён варты Ў сьвятле хараства.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|