 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Да мяне неспадзеў Расчуленьне прывёў: Ты на сквэры сядзеў I карміў вераб'ёў. У цябе на калена Верабейчык прысеў. Значыць – добра, сумленна, А благое ў адсеў. I з даверам сініца Ўсё бліжэй да цябе, На далоні крупіцу З падзякай дзяўбе. Я ня ведаю, хто ты – Турак, грэк ці харват. Бачу, шчодрасьць пяшчоты Твая нарасхват. Птушкі чуюць інстынктам, Дзе дабро і любоў. Тут я сэрцам раскрытым Прытуліцца гатоў.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|