 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Мы на Крыце. Казкай – Кносас. Цуд-палац. З каменьня кладзь – Лябірынт. Нас гіды просяць, Каб ад іх не адставаць. У блуканьні шмат паўтораў, З глыбіні бяда крычыць. Безьліч цёмных калідораў, I пакояў ня зьлічыць. Нітак мне ня дасьць царэўна, Я прайсьці і сам гатоў... А твая душа напэўна Мае тысячы кутоў. Таямнічая заўсёды, I таму стаю наўзбоч. Там – заблытаныя ходы, Цемрай спутаная ноч. Я загінуў-бы бязрадна Ў гэтай спутанай начы. Нават ніткай Арыядна Не магла-б дапамагчы.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|