 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Я прыбыў з турыстычнаю групаю На Сьвятую Зямлю. Я паволі за групаю тупаю, Радасьць верай кармлю. Гэту радасьць – жывую, прасторную – Ці ў жыцьці спапялім? Горад сьвятасьці, славы і гонару, Вечны Ерусалім! Плошча шумная... Вузкаю вулкаю – Шлях цярністы Хрыста. ...Храм гарыць залатою цыбулькаю. Крыж Гальготы... Пліта... Людзі моўчкі ў Царкве, як над помнікам Сузіральна стаяць. Мне хацелася палкім паломнікам Гроб Гасподні абняць. I ў наш век, Вялікоднай Нядзеляю, Памаліцца ізноў, Каб адчуць у душы цытадэляю – Слова, Цуд і Любоў.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|