 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Сыплецца лісьце ў парках асумелых і гарыць як золата, быццам медзь ці жар. Сонца гладзіць сьцежкі косамі нясьмела поглядам астыўшым з-за алавяных хмар. Кляны маляваныя вецер абтрасае ды калыша лісьце, недзе ўдаль нясе, бы ужо забытым даўно ў садзе маем сьнегу цьветам белым сыпаў па расе. Жураўлі-жа клінам ўбіліся у неба і вісяць на хмарах тонкім ланцужком. Быццам нехта сыпнуў пацеркі на зрэб’е, ці разьвесіў пэрлы чорныя кругом. Плывуць за лес хмары сьпененыя лётам, нізка ападаюць волавам цяжкім. Вецер-жа чырвонай сьцеле пазалотай, песьню суму лісьцем шалясьціць сухім.
1940
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|