РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Рыгор Крушына
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Лётная пасадка
У жыцьці бывае і ня гладка,
Пашукаць ласкавых, блізкіх трэба.
Выязджаем,
Пашукаем...
Нас чакае лётная пасадка.
Ёсьць зямля і пекла, рай і неба.
 
Дзён няўдалых горкая дамешка
Мой настрой балюча парушае.
Ат, нічога –
Ёсьць дарога.
Суцішае боль чужая ўсьмешка
I чужая радасьць суцяшае.
 
Сакваяж лягчэйшы. Пухам – рэчы.
Чуюся бадзёрым, маладым.
Шчасьце ў сьвеце!
На білеце
Мой маршрут і новыя сустрэчы,
Новая зарадка, новы ўздым.
 
Каб самота нэрвы не пасекла,
Каб хвароба з горам адышла –
У дарогу.
Дзякуй Богу,
Ёсьць зямля і неба, рай і пекла,
Ёсьць дабро, любоў і край цяпла.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.