 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Пад восеньскі вецер сьпявае Суровай зімы напамін. Вясёлым цяплом ажывае Халодны каменны камін. З дрывотні набраныя дровы, Бурштынам смала на кары – Тут водар сасновы, здаровы. Камін, палымней, ня куры! Расьце агнявое бацьвіньне I горача рвецца ўгару. Палена хто ў полымя ўкіне – Убачыць вясну і зару. Вясну, што прыходзіла ў госьці... Уявіцца радасны сьвет. А згадка пакліча кагосьці, Якога згубіўся і сьлед. Далёкае ў памяці ўскрыкне, Праб'ецца жывой баразной. Апоўначы полымя зьнікне
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|