 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Восень точыцца тугой. Дзе-ж вясна былая? Мне сьляза густой імглой Вочы засьцілае. Я скрозь вэлюм вадзяны Бачу твар вясёлы. Гэта ты – як здань вясны... Пахнуць мацыёлы. На блакітны мокры змрок Падае праменьне. У цябе, як назнарок, Белае адзеньне Засьвяцілася здалёк. Я кажу Марыльцы: – Ты ляціш, як матылёк. Парасонік – крыльцы. Гэта толькі здань вясны, Вечар мацыёлаў, Пах садовы і лясны, Сны далёкіх сёлаў.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|