 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Ня гора – толькі горачка, А выглядае мулкім. Цяпер твая каморачка Зрабілася прытулкам. I я ў тваёй каморачцы Адпачываю трошкі. Мне горна. Як гаворыцца, Скрабуць на сэрцы кошкі. Кажу табе я ў споведзі: Няма са мной адданых. Я не хачу на повадзе Быць у сяброў названых. Яны ў лісьлівай хітрасьці Даюць наўскос парады. Мне з памяці ня вытрасьці Наяўнасьць іхнай здрады. Ухмылкай рот ашчэрыцца – Людзкая маскіроўка. Адно магу даверыцца Табе, мая сяброўка.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|