 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Я знайшоў спакойную хвіліну I пішу табе трывожны ліст. Думаць пра цябе я не пакіну, Не забуду той драздовы сьвіст. А было: як сказана ў законе... I дразды сьпявалі на свой лад. Мы пасьля сядзелі на бальконе, Што выходзіў у квяцісты сад. А ў тым садзе дрэваў перашэпты, Неяк-жа падгледзілі яны, Як мы з сэрца клалі свае лепты У скарбонку радасьцяў вясны. Вішняў цьвет і посьвіст звонкі птушак, А найбольш драздоў, не забывай! Гэта срэбра чыстага гарнушак Нам на наш вясельны каравай. Прыязджай! Пачуцьці, як мякіну, Зьвеяць не магу. Уваж мой ліст. Думаць пра цябе я не пакіну, Бо трывожыць зноў драздовы сьвіст.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|