РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Рыгор Крушына
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Імпэт натхненьня
З дому ня выходзячы –
Без цяпла вясновага.
Кнігі. Госьці. Родзічы.
I нічога новага.
 
Пішаш, а ня пішацца.
Мроіш, а ня мроіцца.
Літара ўскалышацца
Ды ў вачох патроіцца.
 
I натхненьне – ціхае,
I з мікстурай лыжачка,
I на ладан дыхае
Хворым вершам кніжачка.
 
Не, ня дома седзячы –
Ў падарожжа новае,
Ні на што ня гледзячы,
Ды з маёю моваю.
 
Пішаш – добра пішацца,
Мроіш – верш народжаны.
Мой імпэт ня сьцішыцца,
Па зямлi праходжаны.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.